Александрина

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...
Раздел: Песняры

Мне не забыцца песні той даўняе вясны:
— На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны…
Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,
Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.

Александрына! Цяпер прыйшла зіма…
Александрына! Шукаю я — няма!
Александрына! I з песняй ты цвіла…
Александрына! Якою ты была!

Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея, — сцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак… Ды ўсіх жа мала іх!..
Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.

Александрына! Цяпер прыйшла зіма…
Александрына! Шукаю я — няма!
Александрына! I з песняй ты цвіла…
Александрына! Якою ты была!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...