ІІ зноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлі.
Там сьцены мохам параслі,
Вясёлкай адлівалі шыбы.
Усё ў пылу. І стала мне
Так сумна-сумна ў цішыне…
Я ў сад пайшоу — там глуха, дзіка,
Усё травою парасло…
Няма таго, што раньш было…
Няма таго, што раньш было,
І толькі надпіс «Вераніка»…
І толькі надпіс «Вераніка» на ліпы ўрэзаны ў кары.
Казаў вачам аб тэй пары: —
Расьці, ўзмацовывайся, дрэва,
Як манумент жывы ўставай
І к небу надпіс падымай,
І к небу надпіс «Вераніка»…
Чым боле сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй…
Няма таго, што раньш было…
Няма таго, што раньш было,
І толькі надпіс «Вераніка»
Чым боле сходзіць дзён, начэй,
Тэм імя мілае вышэй…